Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  2. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  3. Пропагандисты предложили проголосовать за блокировку YouTube в стране — какие результаты
  4. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  5. Хотите, чтобы вас 8 часов защищали четыре телохранителя со служебным транспортом? В МВД рассказали, сколько это будет стоить
  6. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  7. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  8. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
  9. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  10. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
  11. Мужчин в возрасте нередко тянет на молодых девушек. И страдать от таких отношений могут не только последние — поговорили с сексологом
  12. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  13. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  14. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  15. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
Читать по-русски


/

Былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак атрымаў новую пасаду. Ён узначаліў створаны пры Нацыянальнай асацыяцыі адвакатаў Украіны (НААУ) Камітэт па пытаннях абароны пацярпелых ад узброенай агрэсіі супраць краіны, кампенсацыйных механізмаў і прававога забяспечання аднаўлення ў рамках еўраінтэграцыі, гаворыцца на сайце арганізацыі.

Андрей Ермак. Фото: Reuters
Андрэй Ярмак. Фота: Reuters

Камітэты НААУ створаныя для развіцця адвакатуры ва Украіне, укаранення міжнародных стандартаў у юрыдычную працу і ўмацавання верхавенства права. Іх чальцы працуюць на грамадскіх пачатках і супрацоўнічаюць з органамі ўлады, судамі, міжнароднымі арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі.

У прыватнасці, камітэт, які ўзначаліў Андрэй Ярмак, будзе займацца пытаннямі абароны пацярпелых ад агрэсіі і механізмамі кампенсацый.

Адзначым, яшчэ ў студзені стала вядома, што былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны зноў атрымаў права займацца адвакацкай дзейнасцю. Раней яго паўнамоцтвы былі прыпыненыя ў лютым 2020 года, а адноўленыя на падставе яго заявы ад 23 студзеня. Ярмак зарэгістраваны ў Радзе адвакатаў Кіева і атрымаў адвакацкае пасведчанне яшчэ ў 1995 годзе.

Нагадаем, 29 лістапада мінулага года Андрэй Ярмак заявіў, што збіраецца паехаць на фронт. Пра гэта ён паведаміў пасля ператрусаў, праведзеных у яго антыкарупцыйнымі органамі, і адстаўкі.

«Я не хачу ствараць праблем Зяленскаму, я іду на фронт. Мне агідны бруд, выліты на мяне, і яшчэ больш агідная адсутнасць падтрымкі з боку тых, хто ведае праўду», — дадаў Ярмак.

Ён не ўдакладніў, калі збіраецца ехаць на перадавую і ў якой якасці, у прыватнасці, ці мае намер уступіць ва УСУ. Аднак папярэдзіў, што можа «перастаць адказваць на званкі». У студзені ў Мінабароны Украіны паведамілі, што экс-чыноўнік не звярнуўся ў адпаведныя структуры, каб паступіць на вайсковую службу.

На пасаду новага кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны быў прызначаны Кірыл Буданаў, які раней узначальваў Галоўнае ўпраўленне разведкі.